У гэты дзень самыя цёплыя словы будуць адрасаваны менавіта моцнай палове чалавецтва. Дасылайце фатаграфіі сапраўдных мужчын, якімі вы ганарыцеся - любячых сыноў, бацькоў, дзядуль і проста каханых. І раскажыце ўсім, якія яны высакародныя і мужныя, - паведамляецца на сайце moop.1prof.by.
Конкурсам прадугледжаны тры намінацыі: «Я дзедам сваім ганаруся!», «Мой тата - мой герой» і «Будучы абаронца».
Для ўдзелу неабходна даслаць фатаграфію на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Фотаконкурс» . У лісце ўказваецца намінацыя і тэлефон для зваротнай сувязі. Тэрмін прыёму здымкаў - да 20 лютага.
Работы могуць вылучацца на конкурс як індывідуальна членамі прафсаюза, так і прафсаюзнымі арганізацыям. Колькасць фатаграфій ад аднаго ўдзельніка не абмежавана. Дасланыя на конкурс здымкі будуць размешчаны на сайце moop.1prof.by.
Пераможцы вызначацца галасаваннем кампетэнтнага журы, які складаецца з супрацоўнікаў Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Імёны шчасліўчыкаў, якія атрымаюць каштоўныя падарункі і заахвочвальныя прызы, назавуць 24 лютага.

