У конкурсе - 10 намінацый «Праект года»; «Лепшая раённая газета»; «Лепшы аўтар»; «Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы»; «Лепшы інтэрнэт-праект»; «Лепшы карпункт»; «Разам супраць наркапагрозы», «На малой радзіме служу», «Спорт і службу сумяшчаючы», «Беражэм міліцыі слаўныя традыцыі».
Да разгляду прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў СМІ і інтэрнэце з 1 студзеня па 31 снежня 2019 года. Працы з паметкай «На конкурс» варта накіраваць не пазней за 10 сакавіка 2020 года на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце МУС.

