Акцыя будзе праходзіць на працягу года ў два этапы. Першы прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, другі - веснавому і асенняму заклікам.
Старт першага этапу акцыі 18 лютага, у рамках рэспубліканскага маладзёжнага форуму Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку «Служым #раЗАм», які пройдзе ў Магілёве. Па 25 лютага ўключна, ва ўсіх рэгіёнах краіны тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ пры падтрымцы міністэрстваў абароны, унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, а таксама Дзяржаўнага памежнага камітэта правядуць для школьнікаў старэйшых класаў і моладзі прызыўнога ўзросту спаборніцтвы юнармейскі накіраванасці.
Як адзначыў другі сакратар Мiнскай абласной арганізацыі БРСМ - Уладзімір Багданаў, на Міншчыне пройдзе мноства спартыўна-ваенных мерапрыемстваў, а таксама пройдуць экскурсіі ў воінскія часці. Так, 23 лютага на базе Вайсковай часткi №52957 (4970-ая база інжынерных боепрыпасаў) для ўдзельнікаў акцыі будзе праведзена экскурсія па частцы: усе жадаючыя змогуць убачыць дзе салдаты ядуць, адпачываюць і вучацца. Гэтак жа будзе прадэманстраваны кароткаметражны фільм, які распавядае гісторыю станаўлення 4970-ой базы інжынерных боепрыпасаў. Будзе магчымасць пасядзець у кабіне і адчуць сябе героем у спецыяльнай тэхніцы ВКППЗiАСР. Дарэчы, на гэтай самай тэхніцы вайскоўцы экстрана накіроўваюцца на тушэнне пажараў у бліжэйшыя населеныя пункты.
Адметнай асаблівасцю праекта «Я служу!» на ўсіх яго этапах з'яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі ваеннаслужачых тэрміновай службы. Для таго, каб маці маглі ацаніць побыт салдатаў - тэрмінавікоў, дадаткова пагутарыць з камандзірамі частак, задаць ім хвалюючыя пытанні, сумесна з зацікаўленымі плануецца арганізаваць Дні адчыненых дзвярэй.

