Але, на жаль няшчасныя выпадкі ад дзеяння электрычнага току адбываюцца, і ў большасці выпадкаў з-за нядбалага стаўлення і адсутнасці элементарных ведаў тэхнікі бяспекі пры абыходжанні з электрапрыборамі.
У чарговы раз хацелася б нагадаць пра правілы карыстання электрычнымі прыборамі і прыладамі, папярэдзіць пра тую нябачную небяспеку, якую тоіць у сабе электрычны ток. Аказваючы велізарную дапамогу людзям, электрычны ток аказваецца найнебяспечным ворагам для тых, хто грэбуе правіламі тэхнікі бяспекі пры звароце з ім.
Каб пазбегнуць паражэння электратокам і ўзнікнення пажараў неабходна цвёрда ведаць і выконваць асноўныя правілы бяспечнага карыстання электраэнергіяй ў побыце:
- Давярайце рабіць электраправодку толькі спецыялістам-электрыкам.
- Не ўладкоўвайце часовыя электраправодкі.
- Не дакранайцеся да абарваных, ляжых правадоў лініі электраперадач і не падыходзьце да іх.
- Не карыстайся для падключэнняў электрапрыбораў падаўжальнікі і «траякі» - яны могуць быць прычынай пажару і траўматызму.
- Не запаўняйце вадой з вадаправоднага крана уключаныя ў сетку кафейнікі, чайнікі і г.д.
- Пастаянна сачыце за спраўным станам электраправодкі, ахоўных шчыткоў, выключальнікаў, штэпсельных разетак, лямпавых патронаў, а таксама шнуроў, пры дапамозе якіх электрапрыборы ўключаюцца ў электрасетку.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
- Рамантаваць электраправодку і электрапрыборы пад напругай.
- Карыстацца самаробнымі электрычнымі прыборамі і прыладамi.
- Карыстацца няспраўнымі шнурамі для ўключэння электрапрыбораў, выключальнікамі і штэпсельнымі разеткамі без ахоўных накрывак.
- дакранацца адначасова да электрапрыбораў, выключальнікаў, разетак - з аднаго боку, і зазямленых канструкцый (труб ацяплення, газаправода і інш.) - з другога. Неабходна прыняць самыя тэрміновыя меры для найхуткага вызвалення пацярпелага ад дзеяння электрычнага току выкарыстоўваючы для гэтага сродкі абароны - дыэлектрычныя кілімкі, галёшы, пальчаткі і да т.п., адключальныя прылады: выключальнікі, рубільнік, коркі.
Пры паразе чалавека электрычным токам акажыце пацярпеламу першую медыцынскую дапамогу і тэрмінова выклікайце ўрача.
Дзяржаўны інспектар Чэрвенскай РЭГI Міхаленя Ю.М.

