Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
17 Люты 2020

Людміла Цэдрык, выхавальнік Смілавіцкага дзіцячага садка №1, стала лепшым грамадскім інспектарам па ахове працы

Падведзены вынікі раённага этапу галіновага рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае правядзенне прафсаюзнымі арганізацыямі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ва ўстановах адукацыі ў 2019 годзе.

Пераможцам у намінацыі «Лепшы грамадскі інспектар» стала Людміла Цэдрык, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №1 г.п.Смілавічы». Яна была ўзнагароджана Граматай Чэрвенскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і грашовай прэміяй. Людміла Уладзіміраўна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці арганізацыі, вельмі адказны, творчы і ініцыятыўны педагог.

Мерапрыемства праводзілася ў мэтах павышэння эфектыўнасці ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, пашырэння ўзаемадзеяння першаснай прафсаюзнай арганізацыі і наймальніка ў стварэнні бяспечных умоў працы, вызначэння лепшага вопыту работы грамадскіх інспектараў.

Крытэрыямі ацэнкі агляду-конкурсу з'яўляліся вынікі ўдзелу грамадскіх інспектараў у штодзённым, штомесячным і штоквартальным перыядычным кантролі за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Ацэньвалі таксама якасць вядзення дакументацыі па ахове працы, аператыўнасць ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Праведзены агляд-конкурс паказаў, што дзейнасць многіх першасных прафсаюзных арганізацый і грамадскіх інспектараў па ахове працы можа служыць прыкладам эфектыўнай работы па ажыццяўленню грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, паляпшэнню ўмоў працы работнікаў, папярэджанні траўматызму.

Дзякуем першасным прафсаюзным арганізацыям ўстаноў адукацыі, грамадскім інспектарам па ахове працы за ўдзел у аглядзе-конкурсе і віншуем пераможцу!

Людміла Сакава,

старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць