Яны паведамілі дзецям аб тым, што свята – адно з самых галоўных у праваслаўных вернікаў. Яно прысвечана сустрэчы нованароджанага Ісуса са старцам Сімеонам і адзначаны мноствам абрадаў і забаронаў.

Работнікі культуры распавялі таксама пра значэнне грамнічнай свечкі, чаму важна мець яе дома, аб старадаўніх бабуліных абрадах і традыцыях. Хлопцам спадабаліся гульні - «Дзяркач», «Папружка», «Падушка» і «Пацалунак», у якія гулялі продкі падчас свята. У гэты дзень лічылася, што зіма сустракаецца з вясной і павінна саступіць вясне.
Сустрэча была цікавая для рабят: яны атрымалі новыя веды і весела правялі час.
Галіна ВОРНIК, метадыст Горкаўскага сектара фальклору.
Фота аўтара

