Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

18 Люты 2020

Сын ветэрана Вялікай Айчыннай Аляксандра Новіка з Чэрвеня геройскi загінуў на афганскай вайне

У Аляксандра Захаравіча Новіка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара Чэрвеня, адзіны сын, прызваны ў войска, служыў спачатку ў Тэрмезе, а потым - у Афганістане.

Выхаваны бацькам у духу патрыятызму, Віктар Аляксандравіч геройску загінуў, выконваючы воінскі абавязак...

Сёння ветэран Вялікай Айчыннай жыве разам з дачкой Раісай і зяцем, акружаны клопатам і ўвагай.

Да Аляксандра Захаравіча ў госці прыйшлі загадчык сектара сацыяльнай падтрымкі і забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны насельніцтва Чэрвеньскага райвыканкама Інэса Семчанка і старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька.

У гонар чарговай гадавіны вываду войскаў з Афганістана бацьку загінулага воіна аказана матэрыяльная дапамога ад раённага выканаўчага камітэта і ўручаны кветкі.

Таццяна Марцьянава. Фота Інэсы Семчанка

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць