Гэты збор прысвячаўся хлапчукам і дзяўчынкам ўсіх краін свету, якія, не зважаючы на свой юны ўзрост, як дарослыя, змагаліся за светлыя ідэалы чалавецтва і паміралі за свабоду, дэмакратыю, роўнасць і шчасце людзей.
У гэты дзень вялікі і дружны піянерскі калектыў другой смілавіцкай школы папоўніўся новымі хлопцамі. Яны сталі не проста малодшымі сябрамі, а сапраўднымі сябрамі арганізацыі. Гальштукі ім павязалі ганаровыя госці, ветэраны піянерскага руху смiлаўчане Алег Мікалаевіч і Лідзія Іванаўна Кавалеўскія. У адрас рабят прагучалі цёплыя словы віншаванняў, пажаданні.
Уражаннямі ад мерапрыемства падзялілася піянерка Анастасія Альховік: «Мы жывем у цудоўнай краіне. Больш прыгожай за яе для нас няма на ўсёй планеце. І мы жывем у краіне, дзе няма вайны. Таму мы ад чыстага сэрца кажам: «Я люблю цябе, Беларусь!»
«Я люблю цябе, Беларусь!» - гэтыя словы сталі лейтматывам святочнай канцэртнай праграмы, якая адбылася пасля ўрачыстай часткі прыняцця ў піянеры. Канцэрт падрыхтавалі і правялі педагогі і выхавальнікі Цэнтра дзіцячай творчасці і моладзі імя Хаіма Суціна.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Анастасіі Альховік

