Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

18 Люты 2020

Золата з Балтыкі: чэрвеньскі таэквандыст выйграў медаль на міжнародным турніры ў Рызе

У мінулыя выхадныя юны чэрвеньскі таэквандыст з клуба «Каскад» Цімафей ВЕРНІКОЎСКІ, выхаванец трэнера Алены РАШЭТНІКАВАЙ, на міжнародным турніры ў Рызе заняў першае месца ў адной са спецыялізацый.

Цімафей - вучань СШ №4. На турнір ён ездзіў у суправаджэнні свайго бацькі, Валерыя ВЕРНІКОЎСКАГА. Спаборніцтвы - «Адкрыты Кубак Латвіі», - доўжыліся тры дні, з 14 па 16 лютага. У дзень заезду для ўсіх удзельнікаў правялі азнаямленчую экскурсію па Старой Рызе, хлопцы ўбачылі гістарычны цэнтр латвійскай сталіцы і яго галоўныя славутасці.

У турніры ўдзельнічалі спартсмены з Польшчы, Вялікабрытаніі, Украіны, Расіі, Казахстана, Латвіі, Беларусі. Канкурэнцыя была вельмі моцная. Тым не менш, Цімафей дамогся поспеху адразу ў дзвюх спецыялізацыях. У тэсце на хуткасць ён заняў трэцяе месца, а залаты медаль яму па праве дастаўся за перамогу ў тулях.

З намі падзяліўся ўражаннямі папа Цімафея: «Гэта была першая перамога на міжнародным узроўні. Да гэтага Цімафей удзельнічаў у спаборніцтвах у Мінску. У яго аднаго з групы ўжо ёсць зялёная палоска на жоўтым поясе. Гэта значыць, што ён паспяхова ідзе наперад у зразуменні сакрэтаў і навыкаў таеквандо. У сям'і мы яго ва ўсім падтрымліваем і стараемся, каб сын развіваўся гарманічна. Ён ходзіць яшчэ і на ўрокі гітары ў Школе мастацтваў. Ну, а ў адзінаборствах, думаю, гэтая перамога ў Рызе стане паспяховым пачаткам яго міжнароднай спартыўнай кар'еры!»

У Латвіі не толькі Цімафей дамогся перамогі. Клуб «Каскад» заняў першае агульнакаманднае месца! Жадаем Цімафею і ўсім хлопцам з клуба новых перамог і дасягненняў.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Валерыя ВЕРНІКОЎСКАГА

 

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць