Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў прызначыла 9 спецыяльных заахвочвальных выплат навучэнцам спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў на першае паўгоддзе 2020 года.

Штомесяц прафсаюзныя стыпендыі ў памеры Br50 будуць атрымліваць юныя спартоўцы, якія дамагліся высокіх вынікаў. Гэта пераможцы абласных і рэспубліканскіх першынстваў і спартакіяд, члены рэзервовага складу нацыянальных каманд.
Так, па тры стыпендыята ў Барысаўскай СДЮШАР прафсаюзаў (Алянішка Ганна, Пятрова Аляксандра, Станкевіч Валерыя), такая ж колькасць у СДЮШАР «Замасточча» (Канапацкая Ганна, Дайлідко Радзівон і Чыж Яўген), па адным - СДЮШАР ППО ААТ ММЗ ім . С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынгу «БелОМА» (Пузырэвiч Назар), СДЮШАР ППО ААТ «Беларуськалій» (Прыгара Лэйла), СДЮШАР «БЕЛАЗ» (Сіліч Анастасія).
Юных спартсменаў віталі старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі і дырэктар Мінскага аб'яднанага спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Андрэй Крайко.
- Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў падтрымлівае развіццё спартыўных школ у рэгіёне. І, вядома, мы робім усё магчымае, каб забяспечыць усім неабходным для заняткаў. Жадаю дамагчыся вялікіх поспехаў у спорце і быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны, - адзначыў Віктар Маліноўскі.
Выхаванка СДЮШАР ППО ААТ «Беларуськалій» Лэйла Прыгара падзялілася, што атрыманую стыпендыю плануе выдаткаваць на набыццё спартыўнай формы.
Кожнаму ўручылі імянныя пасведчанні ад Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Затым стыпендыяты адправіліся на экскурсію.
У Мінскай вобласці функцыянуюць 16 вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў (у 9 спартыўных школ заснавальнікамі з'яўляюцца першасныя прафсаюзныя арганізацыі). Працуюць 8 спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ алімпійскага рэзерву і 8 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У іх займаюцца 3921 чалавек, прычым 1159 хлопцаў і дзяўчат - у сельскай мясцовасці.
Прафсаюзныя спартыўныя школы рэгіёну спецыялізуюцца па 24 відах спорту, 19 з якіх з'яўляюцца алімпійскімі. З 2011 года Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў падтрымлівае самых паспяховых юных спартсменаў адмысловымі заахвочвальнымі выплатамі.

