Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

19 Люты 2020

У Чэрвеньскім раёне знізілася колькасць злачынстваў, учыненых падлеткамі

У 2019 годзе непаўналетнімі здзейснена 7 злачынстваў (2018 – 16), у тым ліку — 2 крадзяжы, 3 згоны транспартных сродкаў, 1 хуліганства, 1 прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў.

За мінулы год не адзначаецца рост колькасці злачынстваў непаўналетнімі, у дачыненні да якіх было прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па арт. 27 КК Рэспублікі Беларусь у сувязі з не дасягненнем узросту крымінальнай адказнасці.

Гэта стала магчымым дзякуючы праводзімай мэтанакіраванай iндывiдуальнай прафiлактычнай рабоце (далей - IПР) з непаўналетнімі, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам РБ ад 31 мая 2003 года «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых структур. Па стане на 01.01.2020 г. IПР праводзілася з 45 непаўналетнімі (у 2019 г. - з 55-ю).

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 48 непаўналетніх.

Наталля Сцяжко,

намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Червенку райвыканкама

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць