Праводзіў відэаканферэнцыю намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Станіслававіч Маркевіч і кіраўнікі аддзелаў і службаў аблвыканкама. У зале Чэрвенскага райвыканкама прысутнічалі кіраўнікі і спецыялісты, якія адказваюць за правядзенне ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна. На парадак дня інструктыўнай нарады былі вынесены два асноўныя пытанні: «Транспартны комплекс РБ і Мінскай вобласці», «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці за 2019 год». Тры дадатковых пытаннi па Чэрвеньскім раёне вызначылі звароты жыхароў нашага рэгіёну. Яны тычыліся аховы працы, атрымання датэрмінова сямейнага капіталу, а таксама парадку збірання камісіі ў банках за праводзiмыя грашовыя аперацыі праз касы. Усе прысутныя атрымалі неабходныя друкаваныя матэрыялы для правядзення Дня інфармавання ў працоўных калектывах.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

