У рэйдавую групу ўвайшлі галоўныя тэхнічнае інспектары рэспубліканскіх камітэтаў галіновых прафсаюзаў сувязі, аграпрамысловага комплексу, адукацыі і навукі, гандлю, спажыўкааперацыі і прадпрымальніцтва, будаўніцтва і прамысловасці.
Вынікі двухдзённага маніторынгу былі абагульнены на семінары-нарадзе са старшынямі прафкамаў, інжынерамі па ахове працы, спецыялістамі дадзенага кірунку райвыканкама і іншымі зацікаўленымі.
Дыялог з прафактывам прайшоў у форме круглага стала. Перад прысутнымі выступіў кіраўнік рэйдавай групы - галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Аляксандр Кручкоў, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Калтовіч, галоўны санітарны ўрач раёна Аляксандр Бутэнка.
У прыватнасці, Алена Анатольеўна адзначыла, што у 2019 годзе ў арганізацыях Чэрвеньскага раёна адбылося 9 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у тым ліку 1 выпадак са смяротным зыходам (ТАА «Цеплаіндустрыя»), 3 - якія прывялі да цяжкіх вытворчым траўм (ДРБУ № 121, сельгаспрадпрыемства «Аграбуд», Чэрвеньскі філіял ГП «Мінаблпаліва»).
Сярод відаў эканамічнай дзейнасці найбольш траўманебяспечнымі з'явіліся сельская гаспадарка - 4 чалавекі і будаўніцтва - 3 чалавекі. Па 1 траўміраванаму - у гандлі і апрацоўчай прамысловасці.
Прычынай вытворчых траўм, якія не адносяцца да цяжкіх, з'яўляецца грубая неасцярожнасць пацярпелых, парушэнне патрабаванняў нарматыўных актаў па ахове працы. Вінаватыя асобы - самі пацярпелыя.
Аналіз прычын няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчы траўм, паказвае, што віна наймальніка ўстаноўлена ў 2 выпадках, у 1 выпадку - змяшаная адказнасць наймальніка і пацярпелага.
Для аказання практычнай і метадычнай дапамогі па пытаннях аховы працы пры райвыканкаме функцыянуе мабільная група. За 2019 год праведзена 78 выездаў, у тым ліку 44 - у сельскагаспадарчыя арганізацыі, 12 - у будаўнічыя, 22 - у арганізацыі іншых галін дзейнасці. Па выніках выездаў рэкамендавана ліквідаваць 1022 парушэнні заканадаўства аб ахове працы, пажарнай, прамысловай бяспекі, правілаў эксплуатацыі электраўстановак, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
Удзельнікі семінара адназначна прыйшлі да высновы, што ў ахове працы - няма дробязяў. Сёння трэба працаваць у адной запрэжцы і службам аховы працы, і грамадскім інспектарам па ахове працы, і наймальнікам.
Прафсаюзны актыў разабраў тыповыя парушэнні правілаў аховы працы, выяўленых у ходзе маніторынгаў, пагутарыў з галоўным санітарным урачом на тэму новаўвядзенняў пры праходжанні медаглядаў.
Тэхнічнымі інспектарамі адзначана, што традыцыйна шмат недахопаў выяўляецца ў забеспячэнні сродкамі індывідуальнай абароны, а таксама ў тым, як іх ужываюць работнікі. Выяўлены парушэнні правілаў аховы працы пры абслугоўванні і рамонце машын і тэхнікі. Большасць выяўленых парушэнняў не патрабуюць вялікіх фінансавых і часавых выдаткаў і ўхіляюцца тут жа пры іх выяўленні альбо ў самыя кароткія тэрміны.
Па выніках рэйдаў, наймальнікам, дзе прайшлі маніторынгі, выдадзены рэкамендацыі і ўстаноўлены тэрміны ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Вольга Коцiна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў

