3 выпадкі прывялі да цяжкіх вытворчым траўм (філіял КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ № 121», СПФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», Чэрвеньскі філіял ГП «Мінаблпаліва»).
У параўнанні з 2018 годам адзначаецца зніжэнне колькасці пацярпелых у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці на 40 працэнтаў (з 15 да 9 чалавек), колькасці атрымаўшых вытворчыя траўмы, якія адносяцца да цяжкіх, - на 40 працэнтаў (з 5 да 3 чалавек). Дапушчана гібель на вытворчасці - 1 работнік смяротна траўмаваны.
У выніку аналізу вытворчага траўматызму ўстаноўлена, што найбольшая ўдзельная вага пацярпелых прыпадае на арганізацыі камунальнай формы ўласнасці, дзе ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці пацярпела 6 чалавек, або 66,7 працэнта ад агульнай колькасці траўміраваных (2018 г. - 9 чалавек, або 60 працэнтаў). На арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці прыпадае 33,3 адсотка траўміраваных (3 выпадкі) (2018 г. - 5 чалавек, або 33,3 працэнта). У 2019 годзе не дапушчана вытворчага траўматызму ў арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці (2018 г. - 1).
Сярод відаў эканамічнай дзейнасці найбольш траўманебяспечнымі з'явіліся сельская гаспадарка, дзе колькасць пацярпелых склала 4 чалавекі, або 44,4 працэнта ад агульнай колькасці пацярпелых і будаўніцтва - 3 чалавекі, або 33,3 працэнта. Па 1 пацярпеламу (11,1 адсотка) зафіксавана ў гандлі і апрацоўчай прамысловасці.
Прычынай вытворчых траўм, якія не адносяцца да цяжкіх, з'яўляецца грубая неасцярожнасць пацярпелых, выказалася ў парушэнні пацярпелымі патрабаванняў лакальных нарматыўных актаў па ахове працы. Вінаватыя асобы - самі пацярпелыя.
Аналіз прычын няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм, паказвае, што віна наймальніка ўстаноўлена ў 2 выпадках, у 1 выпадку - змяшаная адказнасць наймальніка і пацярпелага.
Для забеспячэння арганізацыі бяспечнага выканання работ, папярэджання вытворчага траўматызму, аказання практычнай і метадычнай дапамогі па пытаннях аховы працы, выяўлення парушэнняў патрабаванняў бяспекі і аператыўнага прыняцця мер па іх ліквідацыі пры райвыканкаме функцыянуе мабільная група па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці (далей - мабільная група). За 2019 год праведзена 78 выездаў, у тым ліку 44 - у сельскагаспадарчыя арганізацыі, 12 - у будаўнічыя, 22 - у арганізацыі іншых галін дзейнасці (2018 г. - 80, у тым ліку 37/9/34 выезды адпаведна). Па выніках выездаў рэкамендавана ліквідаваць 1022 парушэнні заканадаўства аб ахове працы, пажарнай, прамысловай бяспекі, правілаў эксплуатацыі электраўстановак, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў (2018 г. - 886).
У арганізацыях, якія з'яўляюцца выканаўцамі падпраграмы 2 «Ахова працы» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, распрацаваны, зацверджаны і рэалізуюцца планы мерапрыемстваў па ахове працы. На выкананне мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў працы на рабочых месцах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы у 2019 годзе зрасходавана 26,1 тыс.руб.
У 2019 годзе мэтавай паказчык падпраграмы 2 «Ахова працы» па зніжэнні ўдзельнай вагі працоўных месцаў са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы не менш чым на 1 працэнт да ўзроўню мінулага года выкананы: 2018 г. - 30,4% рабочых месцаў са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы ў агульнай колькасці працоўных месцаў у арганізацыях, 2019 г. - 29,7%; зніжэнне ўдзельнай вагі да ўзроўню 2018 года склала 2,3%.
Па інфармацыі ўпраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

