Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

20 Люты 2020

Першыя прайшлі: у сельгаспрадпрыемствах Чэрвеньскага раёна пачаўся тэхагляд

Трактары і прычэпы да іх першым у раёне прадставіў на дзяржаўны тэхнічны агляд сельскагаспадарчы вытворчы філіял «Аграбуд».

Як звычайна, гаспадарка прадэманстравала высокі ўзровень гатоўнасці тэхнікі: дазвол на далейшую эксплуатацыю з першага разу атрымалі больш за 80 працэнтаў трактароў і прычэпаў.

Дзяржаўны тэхнічны агляд пачаўся ў гаспадарках Чэрвеньскага раёна 19 лютага і завершыцца 11 сакавіка. Падчас яго правядзення асаблівая ўвага звяртаецца на належны знешні выгляд трактароў і прычэпаў, ўстаноўку пробліскавых маячкоў для арганізацыі бяспечнага руху па дарогах, укамплектаванасць тэхнікі сродкамі пажаратушэння і медыцынскімі аптэчкамі, наяўнасць страхоўкі, а таксама медыцынскага агляду ў механізатараў.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць