Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

20 Люты 2020

Моладзь вядзе дыялог: што абмяркоўвалі на сходзе клуба «Патрыёт»

У панядзелак адбыўся сход маладзёжнага абаронна-спартыўнага клуба «Патрыёт».

У форме «Адкрытага дыялогу» хлопцы пад кіраўніцтвам кіраўніка клуба Паўла КЛЫНДЗЮКА абмеркавалі бліжэйшыя планы.

Большасць удзельнікаў вырашылі, што паедуць на «Забег сапраўдных мужчын» 23 лютага. Многія прымуць удзел таксама і ў абласным мерапрыемстве «Дзень беларусскай мовы».

Ужо пачалася падрыхтоўка да 75-годдзя Перамогі. Хлопцы прапанавалі некалькі ідэй для будучых патрыятычных акцый, ушанавання ветэранаў.

Актыўна ідзе падрыхтоўка да спартовых спаборніцтваў, у прыватнасці, нашы цяжкаатлеты рыхтуюцца да турніраў па сілавых відах спорту ў сакавіку і красавіку. Павел КЛЫНДЗЮК запрошаны на міжнародны турнір у Расію.

«Патрыёт» прааналізаваў мерапрыемствы, якія прайшлі з пачатку года, такія, як «Урокі мужнасці» і іншыя акцыі да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Для новых удзельнікаў клуба была праведзена невялікая экскурсія па міні-музею «Патрыёта», размешчанага на базе клуба ў інтэрнаце будаўнічага ліцэя.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Паўла КЛЫНДЗЮКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць