У ім удзельнічалі 39 каманд, у тым ліку чэрвеньская «Паддоная лодка» і Смілавіцкі «Акварыум».
«Паддоная лодка» (трэнер - Ірына Вабішчэвіч) заняла другое месца ў камандным «Сваёй гульні». У гэтай гонцы іх змагла абагнаць толькі каманда з Нясвіжа з яшчэ больш «хуткаснай» назвай «Да сустрэчы на Марсе».
У «Што? Дзе? Калі?» нашы сталі трэцімі: саступілі тым жа нясвіжцам з «Да сустрэчы на Марсе» (першае месца) і камандзе з Лагойска «Кампрамат не патрэбны».

Каманда Смілавіцкай СШ №2 «Акварыум» (трэнер - Святлана Плахатнюк) не ўвайшла ў тройку прызёраў, але ў агульнай турнірнай табліцы размясцілася паблізу ад лідэраў, у дзесятцы лепшых.
Як адзначыла Ірына Вабішчэвіч, нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе наша Чэрвеньская зорная «Зорачка» выпускаецца са школы, бо там 4 выпускнікi, тым не менш ёсць на што разлічваць у плане будучых перамог з больш маладымі камандамі: «Расце дастойная змена! Нядаўні чэмпіянат вобласці быў вельмі сур'ёзны, там сабраліся самыя моцныя знаўцы-школьнікі, выхаванцы лепшых трэнераў. І на ім выдатна згулялі дзве нашыя каманды! І «Паддоная лодка» (капітан - Павел Барбук), і «Акварыум» (капітан Мікіта Посах) увайшлі ў дзясятку лепшых з 39 удзельнікаў турніру ».

Магчыма, з наступнага года крыху зменіцца спосаб вызначэння пераможцаў турніру. Цяпер на перамогу ўплывае рэйтынг узятых пытанняў, але ў сацсетках абмяркоўваецца варыянт правядзення яшчэ і «перастрэлак» (дадатковых пытанняў) для каманд, якія набралі аднолькавую колькасць балаў. Менавіта гэты шанец на цяперашнім чэмпіянаце мог бы вывесці «Паддоную лодку» на яшчэ больш высокае месца на п'едэстале.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

