Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

20 Люты 2020

Адзіны дзень бяспекі ў Чэрвеньскім РГС філіяла ПУ «Слуцкгаз»

У перыяд з 20 лютага па 1 сакавіка 2020 года адбудзецца чарговы адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі, накіраваны на развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

У рамках правядзення адзінага дня бяспекі будуць арганізаваны:

  • мерапрыемствы ў рамках «Дзён адчыненых дзвярэй»;
  • выступы ў навучальных установах і працоўных калектывах па правілах карыстання газам у быце;
  • конкурс на лепшую творчую работу па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці;
  • акцыя «Бяспечны газ»;
  • акцыя «Дарога - сімвал жыцця!»;
  • асвятленне ў эфірах радыёстанцый інфармацыі прафілактычнай і сацыяльнай накіраванасці;
  • распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі сярод насельніцтва.

У Чэрвеньскім раёне газазабеспячэння з персаналам аварыйна-дыспетчарскай службы будуць праведзены пазачарговыя практычныя трэніроўкі па лакалізацыі і ліквідацыі аварыйных сітуацый на небяспечных вытворчых аб'ектах.

Захаванне патрабаванняў «Правіл карыстання газам у побыце» дазволіць захаваць здароўе, а часам, і само жыццё.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць