Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

21 Люты 2020

Паважаныя жыхары Чэрвеньскага раёна, дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, служачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Выказваем словы асаблівай удзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і ветэранам Узброеных Сіл усіх пакаленняў. Вы па-ранейшаму ў страі, з'яўляецеся актыўнымі ўдзельнікамі грамадскім жыцці раёна, займаецеся патрыятычным выхаваннем, перадаючы моладзі свой бясцэнны вопыт.

Прадаўжальнікамi слаўных баявых традыцый з'яўляюцца дзеці, унукі і праўнукі герояў Вялікай Айчыннай. Маладыя людзі ў шэрагах беларускай арміі праходзяць школу воінскага, прафесійнага майстэрства, фізічнай і маральнай загартоўкі.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў і невычэрпнай энергіі ў служэнні на карысць Рэспублікі Беларусь, у імя яе росквіту і мiру.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць