Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

21 Люты 2020

Сустрэліся з архангельцамі: чэрвеньскі клуб «Патрыёт» знайшоў сяброў у Расіі

Кіраўнік чэрвеньскага клуба «Патрыёт» сустрэўся з удзельнікамі архангельскага маладзёжнага клуба, які таксама займаецца патрыятычным выхаваннем, абаронна-спартыўнай, дабрачыннай, валанцёрскай дзейнасцю і падтрымкай ветэранаў.

У рамках візіту на Міншчыну дэлегацыі Архангельскай вобласці абласны камітэт БРСМ арганізаваў шэраг сустрэч і экскурсій, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У адной з такіх сустрэч удзельнічаў першы сакратар Чэрвеньскага райкама БРСМ, кіраўнік абаронна-спартыўнага маладзёжнага клуба «Патрыёт» Павел КЛЫНДЗЮК.

У час мерапрыемства, якое праходзіла у абкаме БРСМ, Павел правёў для гасцей з Расіі прэзентацыю «Патрыёта». Тэма вельмі зацікавіла расіян, так як некаторыя з іх удзельнічаюць у падобным клубе ў сябе на радзіме. Хлопцы абмяняліся вопытам.

Сацсеткі распаўсюджваюць інфармацыю вельмі хутка. Ужо праз пару гадзін, даведаўшыся, што яго падапечныя сустрэлі ў Беларусі таварышаў па духу і паплечнікаў, Паўлу патэлефанаваў з Архангельска кіраўнік гэтага клуба і прапанаваў развіваць дружбу і супрацоўніцтва.

Як распавёў Павел КЛЫНДЗЮК, архангельскі патрыятычны клуб запрасіў нашых хлопцаў у госці, і, калі будзе фінансавая магчымасць, то актывісты «Патрыёта» пабываюць у старадаўнім паморскім горадзе на якім-небудзь цікавым мерапрыемстве, свяце або маштабнай акцыі.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Здымкі Паўла КЛЫНДЗЮКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць