З калектывам Чэрвеньскага ЖКГ у рамках Адзінага дня інфармавання сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Гадун. Абмяркоўвалася развіццё сеткі мясцовых аўтамабільных дарог і прыдарожнага сэрвісу на аўтамагістралях, рэканструкцыя транспартных калідораў, а таксама эканамічныя і сацыяльныя паказчыкі раёна і вобласці.
Аналізавалася і сфера аховы працы, акцэнтавана ўвага на тым, што прычынамі большасці з 9 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, зарэгістраваных у мінулым годзе ў нашым раёне, была неасцярожнасць саміх пацярпелых, парушэнне патрабаванняў лакальных нарматыўных актаў па тэхніцы бяспекі.
З кіраўнікамі службаў раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе будаўніцтва і ЖКГ, абмеркаваў таксама і бягучыя задачы, якія стаяць перад калектывам. Аляксандр Мікалаевіч завастрыў увагу прысутных на навядзенні парадку і добраўпарадкаванні горада і раёна, кантролі якасці працы і пошуку простых і бюджэтных варыянтаў пры вырашэнні ўзнікаючых праблем.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

