Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

21 Люты 2020

У Чэрвеньскім райаграсэрвісе ў дзень інфармавання гаварылі аб выніках працы Мінскай вобласці за 2019 год

Лютаўская раніца 20 лютага была асаблівай, як і сам дзень.

Рэдкае спалучэнне лічбаў «2» і «0» (20.02.2020) было незвычайным. Падмарозіла, паветра было чыстае і свежае. Палова восьмага раніцы. Да адміністрацыйнага будынка Чэрвеньскага райаграсэрвіса спяшаліся спецыялісты, трактарысты, кіроўцы, рабочыя.

Працоўны чацвер пачаў з сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады. На адзіны Дзень інфармавання да працоўнага калектыву аднаго з самых вялікіх сельгаспрадпрыемстваў раёна прыехалі: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка, в.а. начальніка аддзела ўнутраных спраў раёна Алег Коршак, участковы інспектар міліцыі Віталь Саўка, старшыня Чэрвеньскага сельвыканкама Наталля Свірыдовіч.

З асноўнымі палажэннямі тэм чарговага Дня інфармавання прысутных пазнаёміла Лідзія Аляксандраўна. Яна прывяла даныя аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці за 2019 год:

- Сярод дасягненняў вобласці ў розных галінах, у інфармацыйных матэрыялах адзначаецца, што праводзімая сістэмная работа па стабілізацыі фінансавага становішча арганізацый вобласці дазволіла па выніках 2019 года скараціць ў параўнанні з 2018 годам колькасць стратных арганізацый на 70 адзінак (усяго 150 стратных арганізацый), у тым ліку ў сельскай і лясной гаспадарцы - на 31, у прамысловасці - на 20, у будаўніцтве - на 8, у сферы транспарту - на 4, гандлі - на 4. Сума страты скарацілася да 2018 года на 51,7%. Асноўнымi фактарамi, якія перашкаджаюць нармальнаму функцыянаванню і развіццю, з'яўляецца нізкая дысцыпліна разлікаў арганізацый. На долю камунальных арганізацый на 1 студзеня 2020 г. прыпадае больш за палову пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці і пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах і пазыках вобласці.

-Так праблема - ўзаемаразлікаў, характэрна і для нашага раёна, сказала Лідзія Аляксандраўна, - Пра тое, як спрацаваў у 2019 годзе Чэрвеньскі раён, будзе агучана на святочным мерапрыемстве ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу 28 лютага.

Актуальнай для нашага раёна застаецца праблема вытворчага траўматызму. У мінулым годзе адбылося 9 няшчасных выпадкаў, адзін - са смяротным зыходам. Падрабязна гэтае пытанне аналізавалася на падвядзенні вынікаў работы рэйдавых груп работнікаў Федэрацыі прафсаюзаў у арганізацыях Чэрвеньскага раёна. Падрабязная інфармацыя будзе размешчана ў раённай газеце.

У завяршэнні сустрэчы новы начальнік РАУС палкоўнік Алег Міхайлавіч Коршак ахарактарызаваў крымінальнае становішча ў раёне:

-У цэлым колькасць злачынстваў у раёне ідзе на спад. Але ў той жа час шмат сямейных скандалаў, выпадкаў панажоўшчыны сярод родных людзей. Непакоіць вялікая колькасць затрыманых у стане алкагольнага ап'янення, рост злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. Трэба ўсім разам супрацьстаяць гэтым негатыўным тэндэнцыям. Больш працаваць у плане прафілактыкі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць