Увесь мінулы год быў вельмі адказным для прафсаюзнага руху. Па ўсёй краіне праходзілі справаздачна-выбарчыя сходы і канферэнцыі. Прафсаюзы падводзілі вынікі праведзенай за пяць гадоў працы і намячалі планы на будучыню. У гэтым годзе справаздачна-выбарчая кампанія падыходзіць да свайго фіналу і завершыцца 28 лютага VIII З'ездам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Абраныя 508 дэлегатаў з усёй краіны - прадстаўнікі ад усіх рэгіёнаў і галін. Чэрвеньскі раён на высокім форуме прадставяць: Вольга Коцiна, Уладзімір Рандзiцкi, Дзмітрый Шчатко.
Карэспандэнт газеты паразмаўляла з дэлегатамі напярэдадні з'езду.
Вольга Коцiна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў:
-Гэта другое для мяне мерапрыемства такога высокага ўзроўню. У 2015 годзе я была дэлегатам 7 з'езда ФПБ. Бо на З'езд збярэцца больш за 500 дэлегатаў, вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі прадпрыемстваў. Прыедуць і замежныя госці. У з'ездзе прыме ўдзел прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка, губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын.
Я чакаю ад з'езду прыняцця новай праграмы дзейнасьці ФПБ на 2020 - 2025 гады. Яе праект мы, прафсаюзнай актыў Мінскай вобласці, абмеркавалі на рэспубліканскім семінары-нарадзе 9-11 лютага. Асноўнай яе мэтай з'яўляецца працяг абранага прафесійнымі саюзамі курсу барацьбы за годную працу, годнае жыццё і сацыяльную справядлівасць, высокаэфектыўную эканоміку.
Я лічу, што прафсаюзы павінны працягваць руку дапамогі чалавеку ў любой жыццёвай сітуацыі. Мы павінны падтрымліваць адзін аднаго, падстаўляць плячо, працаваць разам і аб'ядноўваць людзей. Вядома, нам яшчэ трэба будзе шмат працаваць, каб рэалізаваць планы, намечаныя ў праграме дзейнасці прафсаюзаў на бліжэйшую пяцігодку, але калі мы аб'яднаем намаганні, то ўсе яны будуць выкананы. Бо нездарма новы слоган ФПБ «Мы - аб'яднаем!».

Уладзімір Рандзiцкi, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі аховы здароўя «Чэрвеньскага цэнтральная раённая бальніца», работа якой прызнана лепшай у раёне за 2018 год:
-Для мяне вялікі гонар і адказнасць прадстаўляць наш раён на такім маштабным мерапрыемстве. Праца, праведзеная ў папярэднія гады, як ніколі паказала сілу прафсаюзнага руху нашай краіны. Гэта аўтарытэтная арганізацыя, пазіцыя якой мае вагу на ўсіх узроўнях - ад мясцовай улады да ўрада. Па ініцыятыве прафсаюзаў былі прыняты важныя змены ў заканадаўчых актах, якія паляпшаюць жыццё працоўных. Упершыню ў гісторыі Федэрацыя прафсаюзаў нароўні з органамі выканаўчай і заканадаўчай улады выступіла адным з распрацоўшчыкаў законапраекта па змяненні Працоўнага кодэкса. Усяго ФПБ былі ўнесены больш за 30 праектаў артыкулаў. Усе яны накіраваны на тое, каб даць дадатковыя гарантыі і палепшыць становішча працоўных.
На з'ездзе мне цікава будзе даведацца пра асноўныя напрамкі работы, задачы прафсаюзных арганізацый на бліжэйшыя пяць гадоў. Таксама спадзяюся пачуць рашэння цяперашніх надзённых праблем. Напрыклад, як прапісаць у новай калектыўнай дамове розныя выплаты членам прафсаюза да юбілейных дат, сямейных урачыстасцяў, прафесійных свят. Кіраўніцтва Федэрацыі абяцала распрацаваць тыпавы праект.

Трэці дэлегат ад Чэрвеньскага раёна - Дзмітрый Шчатко , трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Запольскае», член прафсаюзнага камітэта першаснай прафарганізацыі гаспадаркі. Прадстаўнік дынастыі патомных земляробаў, замяніў за рулём бацьку, які таксама працаваў трактарыстам. У 2019 годзе правёў сваю 23 ўборачную кампанію. Апошнія шэсць гадоў экіпаж камбайнераў Шчатко (браты Дзмітрый і Сяргей) стабільна выходзіць пераможцам раённага спаборніцтва на жніве сярод камбайнаў 3-ай групы. Дзмітрый Якаўлевіч Шчатко вылучаны на атрыманне прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы 2019 года.
Дзмітрый Шчатко:
-Вельмі хвалююча апынуцца на такім форуме. У прафесійным саюзе работнікаў аграпрамысловага комплексу знаходжуся з 2005 года. Уваходжу ў склад райкама прафсаюза АПК. Бачу, як на справе рэальна прафсаюзы дапамагаюць працаўнікам, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. У нашым раёне ёсць прыклады, калі абарона прафсаюзаў дапамагала работнікам аднаўляцца на працы, вярнуць незаконна ўтрыманыя грошы, зняць незаслужаныя спагнання. Вельмі запатрабаваныя прафсаюзныя прававыя прыёмы ў арганізацыях. Гэта ж так зручна: атрымаць граматную юрыдычную кансультацыю па любым складаным пытанні, не адыходзячы ад працоўнага месца.
Галіна Гамеза.

