Акцыя праводзіцца ў мэтах фарміравання ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прышчаплення ім духоўных і маральных каштоўнасцяў, імкнення да здаровага ладу жыцця, ранняга выяўлення сямейнага недабрабыту, прапаганды адказнага бацькоўства, ажыццяўлення комплексных прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх.
Арганізатар і каардынатар акцыі - камісія па справах непаўналетніх райвыканкама. Акцыя праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з кіраваннем па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзелам унутраных спраў райвыканкама, установай аховы здароўя «Чэрвеньскага раёна бальніца», аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, РК ГА «БРСМ».
Акцыя працягнецца з 20 лютага па 6 сакавіка 2020 года.
У яе рамках будуць арганізаваны і праведзены мерапрыемствы: класныя гадзіны, лекцыі, гутаркі, семінары, віктарыны, «круглыя сталы», выступы ў працоўных калектывах, з прыцягненнем супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, устаноў аховы здароўя, прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы і грамадскіх арганізацый з дэманстрацыяй відэаролікаў, сюжэтаў, накіраваных на фарміраванне прававой культуры навучэнцаў, на засваенне правіл паводзін у грамадскіх месцах і з незнаёмымі людзьмі, на прафілактыку п'янства, алкагалізму, наркаманіі, ужыванне псіхатропных рэчываў, на папярэджанне палавой недатыкальнасці непаўналетніх, а таксама правядзенне мерапрыемстваў па фарміраванні бяспечных паводзін непаўналетніх у інтэрнэт-прасторы, прывіццю духоўных і маральных каштоўнасцяў, спартыўных і культурна-забаўляльных мерапрыемстваў па прававым выхаванні, фарміраванні здаровага ладу жыцця, прывіццю духоўных і маральных каштоўнасцяў , правядзенне футбольнага матчу паміж непаўналетнімі, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычны праца, і супрацоўнікамі Чэрвеньскага РАУС.
Будуць праведзены прэзентацыі гурткоў і секцый з мэтай максімальнага ўключэння ў іх працу непаўналетніх, конкурсы дзіцячага малюнка. Плануецца выпуск улётак на тэму прафілактыкі шкодных звычак, у тым ліку курыльных сумесяў, прапаганды здаровага ладу жыцця.
Будзе праведзены маніторынг арганізацыі работы спартыўных секцый, гурткоў і клубаў па інтарэсах, а таксама кансультацыі (у тым ліку ананімныя), будуць працаваць «тэлефоны экстранай псіхалагічнай дапамогі», «тэлефоны даверу» з непаўналетнімі і бацькамі па пытаннях ўжывання непаўналетнімі алкаголю, псіхатропных рэчываў, гвалту і іншых парушэнняў правоў дзяцей.
Пройдуць сходы, сустрэчы па растлумачэнню бацькам і давядзенню да іх звесткі патрабаванняў Дэкрэта № 6 ад 28 снежня 2014 года «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў», адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх і бацькоў за неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў. У вячэрні час будзе праводзіцца адпрацоўка грамадскіх месцаў з мэтай спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку падлеткаў, а таксама дарослых асоб, якiя ўцягваюць іх у антыграмадскія паводзіны, і рэйдаў па гандлёвых аб'ектах, размешчаным у непасрэднай блізкасці ад устаноў адукацыі.
Пройдуць дні адчыненых дзвярэй для вучняў на прадпрыемствах з мэтай правядзення прафарыентацыйнай працы. Неабходна таксама актуалізаваць прававую інфармацыю ў кутках прававых ведаў, на стэндах, сайтах устаноў адукацыі.
Вынікі правядзення акцыі будуць падведзены ў перыяд з 6 па 15 сакавіка 2020 года. Вынікі яе правядзення будуць разгледжаны на пасяджэнні раённай камісіі па справах непаўналетніх у сакавіку 2020 года.
Наталля Сцяжко, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага райвыканкама

