Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

24 Люты 2020

Правядзенне акцыі «Бяспека ў кожны дом»

Гарадскі пасёлак Смілавічы, мабыць, смела можна назваць самым бяспечным месцам у Чэрвеньскім раёне: змяняючы адна адну, там праходзяць розныя міжведамасныя акцыі па гэтым кірунку.

Не стала выключэннем і акцыя «Бяспека ў кожны дом», арганізаваная сумесна з Чэрвенскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях.

У рамках мерапрыемства ў Смілавіцкім гарпасялковым доме культуры з 13 па 20 лютага прайшоў Тыдзень Бяспекі, дзе ўсе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў «Ведае кожны: бяспека - гэта важна!», наведаць выставу кніг - «Падарожжа ў краіну Бяспекі», арганізаваную Смілавіцкай гарпасялковай бібліятэкай, прыняць удзел у гульнявой праграме «Вучымся жыць у бяспецы».

Вынікі ўсіх праведзеных мерапрыемстваў былі падведзены 20 лютага ў амфітэатры г.п.Смілавічы, дзе адбылося і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Так, запрошаны на сцэну намеснік начальніка Чэрвеньскага РАНС Батура Аляксей Уладзіміравіч, спачатку паведаў аб правілах бяспечнай эксплуатацыі пячнога і газавага абсталявання, электрасетак і электраабсталявання, неасцярожнасці пры абыходжанні з агнём, затым уручыў дыпломы і памятныя падарункі ўсім камандам і актыўным удзельнікам акцыі. А салісты і гурткоўцы Дома культуры парадавалі ўсіх прысутных сваімі музычнымі і харэаграфічнымі нумарамі.

Завяршылася мерапрыемства флешмобом «Мы за бяспеку», пасля якога кожны жадаючы мог наведаць паказ пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, дзе супрацоўнікі ПАВЧ-2 г.п.Смілавічы ў даступнай форме расказалі дзецям пра прыладу і прызначэнні пажарнай тэхнікі.

Спадзяемся, што правядзенне падобных мерапрыемстваў у нашым пасёлку стане добрай традыцыяй для таго, каб кожны дзень у нашым доме быў спакойным і бяспечным.

Загадчык Смілавіцкага Дома культуры М.А.Кацiнёва

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць