На першынстве спаборнічалі юнакі і дзяўчаты 2005-2006 гадоў нараджэння. У нашых лёгкаатлетаў - чатыры першыя месцы ў індывідуальным заліку, два другіх і два трэція. Акрамя гэтага, і дзяўчаты і хлопцы падняліся на п'едэстал у камандным эстафеце па бегу 4 х 200 метраў.
У дзяўчынак - другое месца, яго зарабілі Анастасія Лысенка, Валерыя Качан, Улада Паплёўка і Аміна Маразеўская. Каманда юнакоў - на трэцім месцы (Н.Мельнікаў, А.Грыбко, I.Дзянько, М.Пенкрат).
У індывідуальным заліку Анастасія Лысенка заняла першае месца ў бегу на 60 метраў.
Аміна Маразеўская падымалася на вышэйшую прыступку п'едэстала двойчы: яна была лепшай у скачках у вышыню і ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі.
«Золата» выйграў і Мікіта Ліпкін. Яму таксама, як і Аміне, скарылася самая вялікая вышыня на гэтым першынстве: Мікіта скокнуў вышэй за ўсіх супернікаў.
Скакала і Улада Паплёўка. На гэты раз гэта быў патройны скачок. У ім Улада заняла другое месца. Таксама другі вынік паказаў і Міхаіл Пенкрат ў бегу на 60 метраў. Яму ж дасталася і бронзавы медаль на дыстанцыі 200 метраў. Гераіня папярэдняй спартыўнай публікацыі на нашым сайце, Валерыя Качан, вызначылася і на гэтых спаборніцтвах. Цяпер яна заняла трэцяе месца ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі.
Віншуем усіх рабят і жадаем ім здароўя, пазітыўнага вясновага настрою і новых поспехаў у спорце!
Наталля Каралькевіч. Фота Святланы Курьянчык

