Для адных - гэта памятная і ўрачыстая дата, для іншых - проста добрая нагода сабрацца з сябрамі. Так ці інакш, але Дзень абаронцаў Айчыны - гэта, перш за ўсё, агульнарэспубліканскае свята, якое мае векавую гісторыю.
Лічыцца, што Дзень абаронцы Айчыны быў заснаваны ў 1918 годзе як «Дзень нараджэння Чырвонай Арміі» ў азнаменаванне перамогі над нямецкімі заваёўнікамі пад Нарвай і Псковам. У 1922 годзе гэты дзень стаў святам і атрымаў назву Дня Чырвонай Арміі. З 1946 гады ён стаў называцца Днём Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флоту.
Пасля распаду СССР гэта свята захавалася ў шэрагу краін СНД, у тым ліку і ў Беларусі, дзе быў усталяваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года і атрымаў назву Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Сёння Дзень абаронцаў Айчыны ўспрымаецца як свята ўсіх мужчын. Гэта добрая нагода ад імя жаночай часткі калектыву рэдакцыі павіншаваць мужчын, якія працуюць у рэдакцыі раённай газеты «Раённы веснік», - карэспандэнта Ігара Адамовіча і кіроўцу Рыгора Блізнюка, якія ў свой час з гонарам неслі службу ва Ўзброеных Сілах нашай краіны, а таксама павіншаваць усіх мужчын - падпісантаў «раёнкі» і тых, хто цікавіцца навінамі на нашым сайце. Жадаем усім вам, дарагія мужчыны, здароўя, радасці, шчасця і мірнага неба над галавой.
Таццяна Марцьянаваов, Фатаграфія sb.by

