Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

24 Люты 2020

Лекцыя ў фармаце дыялогу

Чэрвеньскай раённай энергагазінспекцыяй, у рамках правядзення Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі, з работнікамі УП «Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод» праведзена лекцыя ў фармаце дыялогу на тэму выканання патрабаванняў электрабяспекі ў побыце і на вытворчасці.

У ходзе правядзення лекцыі былі разгледжаны і абмеркаваны пытанні бяспечнага выкарыстання электранагравальнага абсталявання ў побыце, недапушчальнасці перагрузкі электрычнай сеткі пры выкарыстанні электрычных пліт і электракатлоў, пытанні рэканструкцыі ўнутраных электрычных сетак домаўладанняў пад выкарыстанне электратэрмічнага абсталявання. Праведзены агляд і абмеркаванне няшчасных выпадкаў, звязаных з паразай электрычным токам грамадзян у побыце і працоўных на вытворчасці, якія адбыліся у 2019 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Праведзена трансляцыя відэаролікаў на тэму пажара-і электрабяспекі.

Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Чэрвенскай раённай энергагазінспекцыі Камінскі Д.У.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць