Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

26 Люты 2020

Перамогі ў падарунак трэнеру: чэрвенцы вызначыліся на турніры па тайскім боксе

У падарунак на Дзень абаронцы Айчыны свайму настаўніку, заслужанаму трэнеру Рэспублікі Беларусь, воіну-інтэрнацыяналісту Яўгену ДАБРАТВОРСКАМУ чэрвеньскія тай-баксёры выйгралі чатыры залатыя, два сярэбраныя і адзін бронзавы медалі на турніры ў Мінску.

Турнір «Кубак Чынука» праходзіў 22-23 лютага ў сталіцы Беларусі. У ім сумесна са зборнай клуба «Кік Файтэр» удзельнічалі байцы чэрвеньскага «Светагора». Клуб «Светогоръ» з'яўляецца філіялам сусветна вядомага «Кік Файтэра», якім кіруе Яўген ДАБРАТВОРСКІ.

У першы дзень спаборніцтваў выступалі малодшыя спартсмены ад 6 да 14 гадоў. У іх ліку было трое «светагорцаў»: Яўген Грыбкоў, Яраслаў Мініч і Данііл Немцаў.

Жэня Грыбкоў прыязджае на трэніроўкі ў Чэрвень з Любiшына. На «Кубку Чынука» гэты ўпарты і мэтанакіраваны юны баксёр правёў свой першы афіцыйны бой. У смелай і сумленнай барацьбе ён саступіў суперніку і заняў другое месца.

Яраслаў Мініч таксама правёў свой першы ў жыцці бой. Яму трапіўся больш дасведчаны супернік, але Яраслаў паказаў усе свае ўменні, смеласць і байцоўскі характар, саступіў па ачках і заняў другое месца.

Данііл Нямцоў таксама правёў добры бой і заняў трэцяе месца.

Непасрэдна ў свята 23 лютага змагалася старэйшая група спартсменаў ад 16 гадоў і старэй. Усе баі апынуліся пераможнымі і многія былі выйграны датэрмінова.

Вось якія вынікі паказалі нашы землякі: Вячаслаў Лаўрыновіч - першае месца, Вольга Жураўская - 1 месца, Дзмітрый Трапашко - 1-е месца, Арцём Абрагімавіч (Новыя Зялёнкі) - першае месца. Усяго, сумесна з клубам «Кік Файтэр», падапечныя Яўгена Георгіевіча заваявалі 25 медалёў!

Спаборніцтвы ў «Кубку Чынука» сталі адпраўной кропкай падрыхтоўкі старэйшых спартсменаў да чэмпіянату рэспублікі па тайскім боксе. Ён адбудзецца 25-28 сакавіка. А малодшыя хлопцы пачынаюць падрыхтоўку да міжнароднага турніру «Стайкі-open».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Вольгі Жураўскай

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць