Сярод 19 намінантаў – пісьменнік з Чэрвеня Генадзь Аўласенка з кнігай «Паэзія без габарытаў».
Паэтычны зборнік нашага земляка пабачыў свет летась у мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці». У яго ўвайшлі гумарыстычныя вершы, пародыі на творы сучасных беларускіх паэтаў, а таксама рыфмаванкі і гумарыстычныя сцэнкі.

Прэмія заснавана ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. У папярэднія гады яе лаўрэатамі былі Уладзімір Някляеў – за зборнік паэзіі «Толькі вершы», Алесь Разанаў – за кнігу «Перавыбранае» і Марыя Мартысевіч за кнігу «Сарматыя».
Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

