Вінаватая ў здзяйсненні дадзенага правапарушэння фізічная асоба можа быць падвергнутая адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры ад пяці базавых велічынь (135 рублёў) да пяцідзесяці базавых велічынь (1350 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Напрыклад , у студзені гэтага года работнікамі Бярэзінскай МРІ падчас агляду ў грамадзяніна М., жыхара в. Азёрны, па месцы жыхарства канфіскавана 35 найменняў рыбалоўных сетак і сеткаматэрыялаў агульнай даўжынёй 1,2 км. Пастановай суда Бярэзінскага раёна грамадзянін М. прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 10-ці базавых велічынь з канфіскацыяй ўсіх знойдзеных у яго сетак і сеткаматэрыялаў.
У мэтах папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў, зацвярджэння прынцыпаў справядлівасці і гуманізму пры добраахвотнай здачы фізічнымі асобамі забароненых прылад рыбалоўства існуе магчымасць вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці.
Для добраахвотнай здачы забароненых прылад рыбалоўства грамадзяне могуць звярнуцца ў Бярэзінскую МРІ АЖiРМ па адрасе: г. Беразіно, вул. Мінская, 6а, у працоўны дзень, з 09.00 да 17.00 гадзін, альбо па тэлефоне 8-01715-53138.
Дзмітрый Жукоўскі, намеснік начальніка Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

