Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

26 Люты 2020

Ілля на ўсіх франтах: чэрвеньскі лёгкаатлеты прывезлі ўзнагароды з Салігорска

Вучань чацвёртай школы Ілля НЯБОРСКІ не раз «засвяціўся» на розных інтэлектуальных гульнях, удзельнічаў у адборы на тэлешоў «Я ведаю!».

Хлопец добра вучыцца, актыўна ўдзельнічае ў жыцці школы. Паспявае і займацца спортам, нядаўна разам з іншымі хлопцамі паспяхова ўдзельнічаў у турніры ў Салігорску.

У Салігорску Ілля і яшчэ некалькі юных чэрвеньскiх спартсменаў ўдзельнічалі ў традыцыйным турніры па лёгкай атлетыцы памяці Заслужанага трэнера БССР I.С.Яшчука.

Прызавыя вынікі выхаванцаў Чэрвенскай СДЮШАР наступныя.

Ілля Няборскi - 2 месца ў кіданні мяча сярод хлопчыкаў 2008-2009 года нараджэння.

Яўгенiя Ганчарова - 2 месца ў кіданні мяча сярод дзяўчынак 2008-2009 года нараджэння.

Кіра Дзергачова - 3 месца ў кіданні мяча сярод дзяўчынак 2008-2009 года нараджэння.

Ілля Дзянько - 2 месца ў бегу на 30 метраў і 3 месца ў бегу на 600 метраў сярод хлопчыкаў 2006-2007 года нараджэння.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУРЬЯНЧЫК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць