Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

27 Люты 2020

У закрытым акцыянерным таварыстве «Турэц» Чэрвеньскага раёна ўшаноўвалі жывёлаводаў

У рамках рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» калектыў сельгаспрадпрыемства наведала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ларыса Яфіменка.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў урачыстасці яна адзначыла, што ЗАТ «Турэц» на працягу некалькіх апошніх гадоў дынамічна развіваецца, а яго прадукцыя, якая рэалізуецца пад брэндам «Турэцкі кумпячок», карыстаецца добрым попытам у пакупнікоў.

Ларыса Ефіменка ўручыла Падзячныя лісты і каштоўныя падарункі аператарам свінагадоўчага комплексу Але Гарбачовай, Любові Былынка, ветэрынарнаму ўрачу Анастасіі Беляковай і байцу жывёлы Юрыю Круку.

Падзякі і падарункі ад адміністрацыі ЗАТ «Турэц» і мясцовага прафсаюза атрымалі работнікі сельгаспрадпрыемства Пётр Голышаў, Зоя Бушына, Мікалай Вашкевіч, Аляксандр Патапішын і Святлана Рэвоцька.

Цудоўны канцэрт арганізавалі для жывёлаводаў салісты раённага цэнтра культуры і вольнага часу Андрэй Хурсевіч, Надзея Чарніцкая, Дзмітрый Маркевіч і Вольга Лаўніковіч.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць