Мэтай мерапрыемства з'яўляецца стварэнне ўмоў для раскрыцця інтэлектуальнага, творчага патэнцыялу дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, іх падтрымкі і развіцця.
Фестываль традыцыйна праводзіцца ў два этапы: раённы (гарадскі), абласны (у форме завочнага адбору работ). Для ўдзелу ў другім этапе юныя «вучоныя» даслалі 168 індывідуальных і камандных работ, сярод якіх у кожнай намінацыі членамі экспертных груп былі вызначаны ўдзельнікі фіналу. У ролі экспертаў выступілі кандыдаты і дактары навук, прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, БДУ, БДПУ ім. М. Танка, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, спецыялісты Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
У фінале прымуць удзел 42 дзіцяці дашкольнага ўзросту і 50 малодшых школьнікаў. У гэты дзень пачаткоўцы даследчыкі прадставяць свае працы ў форме адкрытай стэндавай прэзентацыі ў 8 намінацыях : «Бюро знаходак», «Мая Радзiма Беларусь», «Незвычайнае ў звычайным», «Дзіця і прырода», «Гуманітарныя веды», «Прыродазнаўства (нежывая прырода)», «Прыродазнаўства (жывая прырода)», «Матэматыка, фізіка, тэхніка, робататэхніка». Ганаровымі гасцямі мерапрыемства стануць дашкольнікі і малодшыя школьнікі з Латвіі.
У Год малой радзімы дашкольнікі Міншчыны адкрывалі таямніцы назваў г. Маладзечна і Белавежскай пушчы, высвятлялі, чаму беларусаў называюць «бульбашамі». Яны цікавіліся, навошта вожыку яблыкі, бярозе чорныя палоскі, а зайцу - доўгія вушы, спрабавалі раскрыць сакрэты яловых шышак і кветкi-сямiцвецiк. Юныя «навукоўцы» шукалі, чым замяніць аднаразовы пластыкавы посуд і электрычны прас, вывучалі, чаму механічная машынка едзе сама, а рухавік называюць сэрцам аўтамабіля.
Навучэнцы малодшага школьнага ўзросту разбіраліся, як вывесці вожыка з туману і чаму закладвае вушы падчас палёту ў самалёце. Яны раскрывалі сакрэты стварэння робатаў, высвятлялі, для чаго патрэбна падушка бяспекі. Дзеці гатовы параіць, як у хатніх умовах адкрыць вермiферму, прадэманстраваць спосабы ачысткі вады ў паходзе і многае іншае.
У гэты дзень удзельнікаў фестывалю чакае захапляльнае навуковае шоў ад музея «Элементы», займальная гульнявая праграма, анімацыйныя гульні, арт-пляцоўкі, запрашэнне ў госці да Шахматнай каралевы і гульнявы пакой LEGO. Усе ўдзельнікі фіналу адкрытага фестывалю «Я - даследчык» Мінскай вобласці атрымаюць памятныя прызы і ўзнагароды.
Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.
Адрас правядзення: г. Мінск, вул. П. Глебкі, 88.
Праграма
10.00 - 10.40 Адкрыццё
10.50 - 12.20 стэндавай абарона работ
12.30 - 13.40 Кірмаш праектаў удзельнікаў фестывалю
13.45 - 14.00 Падвядзенне вынікаў, ўзнагароджанне
Крыніца: па інфармацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама

