Такое меркаванне выказаў намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ліпніцкі на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама.
Ён адзначыў, што гэтая праблема патрабуе ўсвядомленага прыняцця кропкавых мер па яе лакалізацыі.
-Праца з людзьмі з'яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі дзяржавы, і мы павінны ўдасканальваць механізмы працы з насельніцтвам. Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выпрацаваны комплексны падыход па абнаўленні фармату правядзення адзіных дзён інфармавання, - сказаў Аляксандр Ліпніцкі.
Таксама ён акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што важным складнікам працы з'яўляецца ўсталяванне давернага дыялогу паміж уладай і грамадствам.
Прэс-сакратар Мінскага аблвыканкама Ларыса Коршун
Здымкі Паўла Арлоўскага

