Такое меркаванне выказаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Минского облисполкома.
Ён адзначыў, што рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі застаюцца інструментам уздзеяння на грамадска-палітычную сітуацыю ў раёнах.
-Мяне радуе, што ў Мінскай вобласці разумеюць, што такое канвергентнасць, што рэдакцыя раённай газеты павінна працаваць над інфармацыйным напаўненнем не толькі газеты, але і сайта. У рэгіёне заўсёды шмат розных ініцыятыў, якія тычацца культурнай, асветніцкай сферы, ідэалагічнай работы і інфармацыйных пытанняў. Не так даўно мы праводзілі абласны семінар, які тычыўся ролі рэгіянальных СМІ ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну. На гэтым семінары была бачна актыўнасць і друкаваных, і электронных СМІ вашага рэгіёну. Спадзяюся, што ў 2020 годзе інфармацыйная і ідэалагічная сферы Мінскай вобласці годна вытрымаюць усе экзамены, - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Сродкі масавай інфармацыі Мінскай вобласці прадстаўлены абласной газетай «Мінская праўда», 22 раённымі і Жодзінскай гарадской газетамі, абласной радыёстанцыяй «Мінская хваля», 19 рэдакцыямі мясцовага радыёвяшчання, 6 рэгіянальнымі тэлевізійнымі студыямі. Выходзяць 5 шматтыражных газет, заснавальнікамі якіх выступаюць працоўныя калектывы вядучых прамысловых прадпрыемстваў вобласці. У сферы кабельнага тэлебачання аказвае паслугі насельніцтву 27 суб'екта гаспадарання.
Рэгіянальныя СМІ Міншчыны ўзмоцнена працуюць у сетцы Інтэрнэт. Калі у 2018 годзе сярэдняя наведвальнасць сайтаў рэгіянальных СМІ складала 475 унікальных наведвальнікаў у суткі, то лічбы гэтага года ў 2 разы вышэй - 1100 без уліку працы сайта MLYN.BY, сярэдняя наведвальнасць якога складае больш за 12 тыс. карыстальнікаў у дзень. У вобласці таксама ажыццяўляюць працу тры сеткавых выданнi.

Важным этапам у развіцці дзейнасці СМІ рэгіёна стала стварэнне iнавацыйнага медыйнага кластара Мінскай вобласці. Яго дзейнасць накіравана на ўдасканаленне работы рэдакцый, атрыманне тэарэтычных і практычных ведаў, выкарыстанне інавацыйных падыходаў. Ініцыятары стварэння кластара - факультэт журналістыкі БДУ і галоўнае ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама. У рамках дзейнасці кластара таксама запланавана стварэнне сумесных творчых і навуковых праектаў, якія адказваюць інтарэсам яго ўдзельнікаў.
Фінансава-эканамічнае становішча мясцовай прэсы можна ахарактарызаваць як устойлівае. Па выніках працы за студзень-снежань 2019 г. усе рэдакцыі вобласці з'яўляюцца самаакупнымі.

Пра сучасныя тэндэнцыі развіцця рэгіянальных СМІ распавёў рэдактар Вілейскай раённай газеты «Шлях перамогі» Сяргей Ганчар. На яго думку, рэгіянальныя СМІ з'яўляюцца галоўнай інфармацыйнай крыніцай для сваіх раёнаў, а канвергентная журналістыка актыўна ўкараняецца на месцах. Пры гэтым спажыўцы і вытворцы кантэнту часта маюць роўныя магчымасці. Гэта азначае, што не толькі журналіст, а і любы сучасны карыстальнік, узброены смартфонам, у стане аператыўна зняць відэаролік і напісаць пару слоў з месца падзеі.

Ахоп аўдыторыі Вілейскай раённай газеты складае больш за 16 тысяч чалавек. І гэтая лічба пастаянна змяняецца, у асноўным дзякуючы працы ў сацыяльных сетках. Развіццю інтэрнэт прасторы таксама надаецца шмат увагі. Значны прыток трафіку на сайт выдання прыносяць навіны, якія не паўтараюцца з газетным варыянтам, таму ў дзень на партал дадаецца 10-15 нататак. Каб сайт газеты быў найбольш інфарматыўным і карысным для карыстальнікаў, сумесна з мясцовым цэнтрам занятасці быў запушчаны праект «Віртуальны суразмоўца па пошуку прафесіі і адкрыцці сваёй справы». Гэта так званы чат-бот, пры кліку на які пачынаецца дыялог наведвальніка сайта з віртуальным суразмоўцам. Гэты праект доўгатэрміновы, і алгарытм зносін можа быць вельмі разнастайным. Кожная тэма суправаджаецца пераходам на артыкулы выдання па тэматычных напрамках.
Прэс-сакратар мінскага аблвыканкама Ларыса Коршун.

