Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

27 Люты 2020

Цімафей на пабыўцы: ваенкам Чэрвеньскага раёна сустрэўся з салдатам тэрміновай службы і яго мамай

Самы малодшы з шасці сыноў Людмілы Карканіца пабываў у кароткатэрміновым адпачынку, падчас якога сям'ю наведаў ваенкам Дзмітрый Сініцкі

Цёплая сустрэча адбылася ў Чэрнаградзi, дзе пражывае Людміла Аляксандраўна. Ваенкам павіншаваў не толькі Цімафея, але і яго маму з Днём абаронцы Айчыны -бо яна такіх абаронцаў выгадавала некалькіх! У Цімафея, які праходзіць службу ў войсках МУС, ёсць з каго браць прыклад: два старэйшых брата служылі ў спецназе!

У гутарцы з ваенным камісарам хлопец распавёў, што плануе па кантракце застацца ў арміі пасля тэрміновай службы. Ішла гаворка і аб далейшым паступленні ў ВНУ. Ваенкам прапанаваў падумаць аб Ваеннай Акадэміі. Там ёсць факультэт МУС, і Цімафей сказаў, што не супраць бы пайсці туды ці ж у Акадэмію МУС.

Пакуль мужчыны размаўлялі пра свае мужчынскіх справах, мама, паставіўшы падораныя сынам кветкі ў вазу, накрывала стол для сыночка і госця. Мама - заўсёды мама: нават калі ў хаце некалькі ваенных, яна можа закамандаваць: «А-ну ка, мыць рукі!» - і ўсё з ўсмешкамі слухаюцца!..

Падчас пабыўкi Цімафея да Карканiц прыехалі таксама карэспандэнты газеты «На варце», якім мама семярых дзяцей дала вялікае інтэрв'ю.

Наталля Каралькевіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць