Яны наведалі з канцэртнай праграмай, сцэнар якой падрыхтавала настаўніца Наталля Сенягiна, аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Рудня Чэрвеньскага раёна.
Як распавёў «Раённаму весніку» загадчык Грабёнскiм СДК Анатоль Кеда, сустрэча нікога не пакінула раўнадушным. Слёзы падзякі былі не толькі ў гледачоў, але і ў персанала, які дорыць пажылым людзям цеплыню сваіх сэрцаў.

