Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

28 Люты 2020

Выкладчык Смілавіцкага каледжа Наталля Астаповіч - у Маладзёжным парламенце ад Мінскай вобласці

27 лютага прэс-служба Мінскага аблвыканкама паведаміла аб сустрэчы намесніка старшыні Мінаблвыканкама Івана Маркевіча з кандыдатамі ў Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе.

Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Беларусі пачне працу ўжо вясной. Ад кожнага буйнога рэгіёна краіны (6 абласцей і горад Мінск) будзе прадстаўлена па 10 маладых людзей - самыя годныя прадстаўнікі моладзі, якіх вылучылі абласныя Саветы і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў. Члены Маладзёжнага парламента змогуць удзельнічаць у пасяджэннях сесіі Палаты прадстаўнікоў, працаваць з дэпутатамі ў акругах, уносіць свае прапановы пры стварэнні законапраектаў.

Сярод дзесяці прадстаўнікоў Мінскай вобласці - малады выкладчык Смілавіцкага аграрнага каледжа, сакратар першаснай арганізацыі БРСМ каледжа, фіналістка абласнога конкурсу «Лідар Міншчыны – 2019» у намінацыі «Дзейнасць у працоўнай занятасці моладзі» Наталля Астаповіч.

Інтэрв'ю з ёй чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.

Галіна Гамеза. Фота Наталлі Астаповіч.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць