Як распавёў «Раённаму весніку» старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Манулік, выпадкі пакідання кіроўцамі месцаў здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў і неаказанне дапамогі пацярпелым не адзінкавыя.
Па выніках экспертаў, некаторыя пешаходы ў зімовы перыяд гінулі з-за вялікай страты крыві і пераахаладжэння. Акажы кіроўца пацярпеламу своечасова дапамогу, ён быў бы жывы. Таму адным з асноўных напрамкаў службовай дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі з'яўляецца раскрыццё такіх дарожна-транспартных здарэнняў і іх прафілактыка.
Па дадзеных статыстыкі, больш за 80% аварый з пешаходамі адбываецца па іх жа ўласнай віне. Вадзіцелі не ў адказе за гэтыя здарэннi, але толькі пры адной умове - калі яны засталіся на месцы аварыі, аказалі дапамогу пацярпеламу, выклікалі «хуткую» і ДАІ - увогуле, засталіся людзьмі перад Законам і перад сваім сумленнем.
Калі ж паступілі наадварот - з'ехалі з месца здарэння, то ў адпаведнасці з артыкулам 159 КК Рэспублікі Беларусь такія кіроўцы прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці. Атрымліваецца, што, калі невінаваты ў здарэнні кіроўца з-за сваёй баязлівасці і маладушнасці з'ехаў з месца аварыі, пакінуўшы паміраць атрымаўшага траўмы пешахода, ён тым самым падпісаў сабе прысуд. Пакіданне ў небяспецы чалавека пацягне за сабою пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да 6 месяцаў ці пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.
Практыка паказвае, што кіроўца, знаходзячыся ў стане афекту пасля здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, перакананы, што толькі ён адзін вінаваты і пакаранне немінуча. У большасці выпадкаў гэта перакананне памылкова. Спалохаўшыся і змаладушнічаўшы, кіроўца забывае пра чалавека, якому неабходная дапамога і з'язджае з месца здарэння, спадзеючыся на рускае «авось», тым самым пазбавіўшы сябе магчымасці апраўдаць свае дзеянні, і «падпісаўшы» сабе прысуд. У кожным канкрэтным выпадку супрацоўнікі міліцыі праводзяць дасканалае расследаванне здарэння і высновы ў большасці выпадкаў кажуць пра тое, што вінаватым у здарэнні з'яўляецца пешаход, а не кіроўца. Але як толькі вадзіцель пакідае месца дарожна-транспартнага здарэння, ён аўтаматычна ператвараецца ў злачынца, якому будуць ставiць два артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта артыкул 317 частка 2 КК Рэспублікі Беларусь - за ўчыненне дарожна-транспартнага здарэння, якое пацягнула смерць або прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да 2 гадоў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў, і артыкул 159 частка 3 КК Рэспублікі Беларусь - пакіданне ў небяспецы, цягне за сабой пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да 6 месяцаў ці пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.
Яшчэ адзін від дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх вадзіцелі нярэдка хаваюцца - гэта так званыя «неўліковыя» дарожна-транспартныя здарэнні, дзе няма пацярпелых, а нанесены толькі матэрыяльны ўрон.
Дадзеныя аварыі кардынальна адрозніваюцца ад здарэнняў з пацярпелымі і, як правіла, адбываюцца ў месцах масавага збору транспартных сродкаў на аўтастаянках рынкаў альбо ў жылых дамоў. Згодна з Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, кіроўца, які пакінуў месца здзейсненага дарожна-транспартнага здарэння, будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.17 частка 2, а за гэтым варты штраф у памеры ад пяці да дваццаці пяці базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі да двух гадоў.
Калі пешаход стаў прычынай аварыі і пакінуў месца здарэння, то ў дачыненні да яго накладаецца штраф ад пяці да дваццаці базавых велічынь.

