Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

28 Люты 2020

«Джыпарам» - два: чэрвеньскі аўтаклуб адзначыў Дзень нараджэння

23 лютага ў аўтаклубе «JeeperyCherven» адзначалі двайное свята: Дзень абаронцаў Айчыны і Дзень нараджэння клуба.

Аб'яднанню аматараў джыпаў, бездарожжа і падарожжаў па Чэрвеньшчыне споўнілася два гады. Двайное свята адзначылі чарговым аўтапрабегам.

Заснавальнік клуба Андрэй Юшко распавёў, што тых машын, якія былі на першай паездцы, ужо няма, яны замяніліся іншымі: "Гэта таксама машыны для Off road, але людзі на іх ездзяць тыя ж. У першым аўтапрабег два гады таму ўдзельнічалі два аўтамабілі. На святочнай паездцы-2020 была рэкордная колькасць машын - адзінаццаць! Акрамя таго, да ўсеагульнай радасці, прыехаў яшчэ і квадрацыкл. Усе з цікавасцю назіралі, як ён спраўляецца з перашкодамі, і ён годна іх прайшоў!»

Маршрут праходзіў уздоўж Дзікага возера, потым машыны рушылі на Чырвоны бераг праз Пальчык. Ад Чырвонага Берага «джыпары» паехалі на Іванічы. З перамяшчэннем па Чэрвені агульная адлегласць склала каля 60 кіламетраў.

Машыны праехалі па трасе, паўтараўшай палову маршруту двухгадовай даўнасці. Тады вандроўцы не змаглі праехаць яго да канца і былі вымушаны вярнуцца. Зараз усе хлопцы набраліся вопыту і спакойна пераадолелі ўсе цяжкасці - бруд, бездарожжа, лужыны, балоцістую мясцовасць.

Другая палова маршруту была новай. У дарозе аўтааматары знайшлі славутасць, пра якую раней нават не ведалі: гэта пяцісотгадовай дуб. Вядома, усё з задавальненнем фатаграфаваліся каля ляснога старажыла!

У групе былі тры экіпажы з Мінска: УАЗ і два Nissan Patrol. За рулём аднаго з іх ехала дзяўчына. Вось што распавёў Андрэй Юшко: «Тацяна прайшла увесь маршрут сама, а ён жа быў зусім нялёгкі! Гэта дзяўчына ўсіх прыемна здзівіла і натхніла. Мы вырашылі даць ёй магчымасць прадстаўляць наш клуб на афіцыйным аўтамерапрыемстве. Гэта «Калекцыя 2020», якая пройдзе ў Смалявіцкім раёне. Мерапрыемства прымеркавана да 8 сакавіка, за рулём будуць толькі дзяўчаты».

Андрэй ЮШКО адзначыў, што яму як старажылу клуба вельмі прыемна, што «Джыпары» развіваюцца і павялічваюцца ў колькасці: «Хачу, каб клуб працягваў жыць, не гледзячы ні на якія перашкоды! Будзем рабіць для гэтага ўсё неабходнае!»

Хай у «Джыпарэй» дадаецца і машын, і ўдзельнікаў, пашыраецца карта маршрутаў і дадаецца новых уражанняў. Каб гісторыя клуба была доўгай і цікавай!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Андрэя ЮШКО

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць