Адкрываючы ўрачыстасць, старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў адзначыў, што дасягненні і поспехі 2019 года - вынік сумесных намаганняў усіх працаўнікоў Чэрвеньшчыны. Сярод найбольш значных яго падзей - адкрыццё новай гарадской кацельні на мясцовых відах паліва і ўвод у эксплуатацыю новай лініі перапрацоўкі драўніны ў Чэрвеньскім лясгасе, далейшы рост аб'ёму вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, ператварэнне аб'ектаў сацыяльнай сферы, актыўныя тэмпы жыллёвага будаўніцтва.

І ў далейшым нашай прыярытэтнай задачай будзе камфортнае жыццё кожнага чэрвенца: з годнымі ўмовамі працы, высокім узроўнем заработнай платы, добрым жыллём, добраўпарадкаванымі населенымі пунктамі і якаснымі сацыяльнымі паслугамі, - адзначыў кіраўнік раёна.
Віталь Казлоў ўручыў Дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі кіраўнікам лепшых арганізацый і лепшым па прафесіі па выніках працы за мінулы год.
Імі сталі: эксперыментальная база «Натальеўск» (дырэктар - Алена Махнач) і філіял «Агра-Бокс Заатэх» сумеснага прадпрыемства «Унібокс» (дырэктар - Алена Алай) - лепшыя арганізацыі ў галіне сельскай гаспадаркі, рыбаводства; Чэрвеньскі лясгас (дырэктар -Андрэй Галкоўскі) і Чэрвеньскі вытворча-харчовай завод (дырэктар - Васіль Лагун) - лепшыя арганізацыі ў галіны прамысловасці, лясной гаспадаркі; ДРБУ № 121 (выконваючы абавязкі дырэктара - Аляксандр Халадок) - лепшая будаўнічая арганізацыя; аўтамабільны парк № 20 (дырэктар - Аляксандр Мальчык) - лепшая арганізацыя сферы паслуг; Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы (дырэктар - Ала Лаўрыновіч) - лепшая ўстанова сацыяльнай сферы; старшыня Валевацкага сельвыканкама Алена Чыканоўская - лепшы кіраўнік сельскіх выканаўчых камітэтаў; тэхнолаг-лабарант малочнага цэха эксперыментальнай базы «Натальеўск» Галіна Вяргейчык, трактарыст-машыніст філіяла "Агра-Бокс» сумеснага прадпрыемства «Унібокс» Аляксандр Мяцельскі, аператар свінагадоўчага комплексу ЗАТ «Турэц» Наталля Каспяровіч, галоўны ветурач ААТ «Запольскае» Галіна Косабутская і тэхнік-абсяменьвацель ААТ «Смалявічы Сузон» Людміла Запрудская - лепшыя працаўнікі аграпрамысловага комплексу; слесар па рамонце і абслугоўванню абсталявання Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Сяргей Белабародаў і друкар Чэрвенскай друкарні Яўген Панасюк - лепшыя работнікі прамысловасці; муляр ПМК-237 Мікалай Бондар - лепшы работнік будаўнічай галіны; настаўнік фізікі, астраноміі і матэматыкі СШ №1 г.п. Смілавічы Анатоль Шабусаў - лепшы работнік адукацыі; трэнер-выкладчык па вольнай барацьбе Чэрвенскай СДЮШАР Юрый Лейкiн - лепшы работнік фізкультуры і спорту; дырэктар Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў Галіна Прышывалка - лепшы работнік культуры; медыцынская сястра Лядзенскай урачэбнай амбулаторыі Таццяна Русак - лепшы работнік аховы здароўя; участковы інспектар міліцыі Чэрвеньскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Віталь Саўка - лепшы работнік праваахоўных органаў; старшы інжынер Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях капітан унутранай службы Сяргей Каўзуновіч - лепшы работнік органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях; кіроўца РУП «Чэрвеньскага ЖКГ» Мікалай Маціеўскі і майстар вытворчага ўчастка Чэрвеньскага раёна электрычных сетак Васіль Шманай - лепшыя работнікі сферы паслуг. Назвы калектываў і прозвішчы лепшых па прафесіі будуць занесены на раённую Дошку гонару.
Ганаровая Грамата Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўручана на імпрэзе намесніку старшыні райвыканкама Але Шахоцька, Падзякі старшыні Мінаблвыканкама - намесніку начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Алесі Глінковай, кіроўцу Чэрвеньскага філіяла «Мінаблпаліва» Фёдару Жыленку і трактарыста-машыністу філіяла «Агра- бокс Заатэх» сумеснага прадпрыемства «Унібокс» Канстанціну Трацянко.
Група работнікаў ўзнагароджана Ганаровымі граматамі райвыканкама і падзякай старшыні райвыканкама.
Па выніках агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне Дыпломы ўручаны калектывам раённай бальніцы, Чэрвенскай СДЮШАР і Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Падзякамi Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначаны дырэктар ААТ «Раванічы» Сяргей Кіпець, жывёлавод эксперыментальнай базы «Натальеўск» Аксана Кацечкіна і трактарыст-машыніст філіяла «Агра-Бокс» сумеснага прадпрыемства «Унібокс» Васіль Лухверчык.
У святочнай канцэртнай праграме выступілі лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Аляксандра Макольская і Улад Сазонаў, шоў-група «Легенды Каўказа», артысты устаноў культуры і адукацыі раёна

