Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Сакавік 2020

У гасцях у навучэнцаў Чэрвеньскай гімназіі пабываў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ігар Старавойтаў

Кожны чацвёрты чацвер месяца ва ўсіх школах Беларусі для старшакласнікаў праводзяцца заняткі «Школы актыўнага грамадзяніна», або «ШАГ», з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў, медыйных персон.

Так на працягу навучальнага года (дзевяць месяцаў) кожная ўстанова адукацыі ажыццявіць дзевяць тэматычных ШАГоў. Заняткі «Школы актыўнага грамадзяніна» накіраваны на фарміраванне гатоўнасці вучняў у будучыні ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны, выконваючы грамадзянскія ролі (выбаршчыка, законапаслухмянага грамадзяніна, члена грамадскіх арганізацый і г.д.), гатоўнасці самастойна прымаць рашэнні ў сферы дзяржаўна-грамадскіх адносін і несці адказнасць за прынятыя рашэнні і іх наступствы.

Лютаўскі чацвер для старшакласнікаў Чэрвенскай гімназіі стаў асабліва запамінальным, бо на заняткі ШАГа да іх прыехаў намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ігар Старавойтаў. У ходзе гутаркі госць распавёў аб наглядзе за выкананнем заканадаўства аб працы, аб неабходнасці сацыяльнай абароны і ахове працы. Гімназісты пыталіся аб заключэнні працоўнага дагавора і кантракта пры афармленні на працу, аб мэтазгоднасці аховы працы і, вядома ж, пра прафесійны шляху намесніка міністра ад школы да Міністэрства.

Асноўнай задачай, якую ставяць педагогі, арганізоўваючы такія сустрэчы, з'яўляецца пашырэнне ведаў вучняў аб палітычных і сацыяльна-эканамічных падзеях у Рэспубліцы Беларусь, развіццё ўменняў аналізаваць інфармацыю пра сацыяльныя з'явы і працэсы, весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства. Сустрэча атрымалася, з аднаго боку, вельмі ўтульнай і сяброўскай, з другога - насычанай карыснай інфармацыяй.

Наталля Камінская,

дзяжурны па медыяцэнтр гімназіі №1 iм.В.А.Караля,

класны кіраўнік 9 класа.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць