Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Сакавік 2020

Ёсць з каго браць прыклад: смілавіцкія школьнікі сустрэліся з палкоўнікам-земляком

На пляцоўцы Школы актыўнага грамадзяніна вучні другой Смілавіцкай школы сустрэліся з ганаровым выпускніком Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, выпускніком Акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі А. Корзунам.

Вось што распавяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Смілавіцкай СШ №2 Наталля Чэрнік: «Палкоўнік А.Е.Корзун вёў з хлопцамі размовe аб сучаснай беларускай арміі, воінскай службе, інфармацыйнай бяспецы, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне Радзімы».

Лейтматывам сустрэчы школьнікаў і афіцэра Узброеных Сіл сталі словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: «...ў свеце павінны ведаць, што і сёння мы гатовы абараніць сваю зямлю, свае сем'і, сваю незалежнасць. Павышэнню абараназдольнасці дзяржавы і далей мы будзем надаваць першарадную ўвагу. Порах трэба трымаць сухім - гэта аксіёма, наша гісторыя, нашы ўрокі і памылкі».

Смілавіцкай моладзі ёсць з каго браць прыклад, бо іх зямля дала свету шмат годных людзей. У тым ліку гэта землякі-вайскоўцы, сустрэчы з якімі рэгулярна праходзяць у мясцовай СШ №2.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Наталлі Чэрнік

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць