Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Сакавік 2020

Зноў першыя: Смілавіцкі ліцэй стаў лепшым у вобласці

На выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй па выніках 2019 года названы сярод лепшых устаноў адукацыі Міншчыны.

Выніковая калегія праходзіла 25 лютага ў Барысаве. Падчас мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў штогадовага абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» ў розных намінацыях.

Другі год запар Смілавіцкі ліцэй займае першае месца сярод усіх прафесійных ліцэяў Мінскай вобласці!

Першыя месцы на абласных этапах IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020» у дзвюх намінацыях, першыя месцы ў спорце, турызме, рацыяналізатарстве, зладжаная праца калектыву, адміністрацыі і навучэнцаў – вось складнікі поспеху, якія назваў дырэктар ліцэя Юрый КОРСІК.

Выступаючы са сцэны на калегіі перад яе ўдзельнікамі, ён запэўніў, што і далей ліцэй будзе рухацца толькі адной дарогай: наперад!

Віншуем педагогаў, кіраўніцтва і навучэнцаў ліцэя і жадаем новых поспехаў!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Іны ЕРЫКАВАЙ

 

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць