Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Сакавік 2020

Міні-футбол: чэрвеньскі «Будаўнік-Мінск Юнайтэд» перамог на сваёй пляцоўцы «Нясвіж»

У матчы 8 тура чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе (занальны этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд першай лігі) «Будаўнік-Мінск Юнайтэд» у СК «Ігумен» Чэрвеньскай СДЮШАР згуляў з камандай «Нясвіж».

Пасля безгалявой нічыёй у першым тайме, чэрвенцы ўсё ж змаглі зламаць супраціў супернікаў. Лік на 40-й хвіліне адкрыў Максім Чалядзінскі.

Праз восем хвілін другі мяч у браму «Нясвіжа» забіў Іван Маёраў.

А на 56-й хвіліне Глеб Захарэнь аформіў канчатковы вынік сустрэчы - 3:0.

Гэтая перамога дазволіла «Будаўніку-Мінск Юнайтэд» перамясціцца з трэцяга на другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату. Адставанне ад лідара - каманды «Стоўбцы-ДРБУ-135» - адно ачко.

Наступны матч спаборніцтваў чэрвенцы правядуць 15 сакавіка ў гасцях з «Любанню».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць