Нарадзіўся ён у вёсцы Калодзежы ў 1923 годзе. З дзяцінства на яго лёс выпала нямала выпрабаванняў. Рана памерла мама. Каб пракарміць сябе і малодшых пяцёра братоў і сясцёр, ён вымушаны быў пакінуць вучобу ў школе і пайсці працаваць рахункаводам Калодзежскага сельсавета, на шчасце здольнасці да гэтага ў хлопца меліся. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, а ў жніўні 1944 гады прызваны ў Чырвоную Армію, праслужыў да 1947 года. З 1948 года на працягу 30 гадоў працаваў у Чэрвеньскім леспрамгасе. Зарэкамендаваў сябе працавітым, старанным рабочым, яму даверылі кіраўніцтва брыгадай. З таго часу брыгада Вераб'я стала перадавой. У вытворчасць ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі лесанарыхтовак і новыя агрэгатныя самапагрузачныя машыны. У 1966 году Пятру Васільевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Павіншаваць ветэрана прыехалі старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коцiна, старшыня Калодзежскага сельсавета Людміла Пасудеўская, старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька. Яны дзякавалі Пятру Васільевічу за гераізм і мужнасць у гады вайны, за працоўную доблесць, добрасумленнасць і стараннасць у мірны час. Госці пажадалі ветэрану здароўя, бадзёрасці, моцы духу і цела, радасці і ўвагі ад дзяцей, унукаў і праўнукаў.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

