Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Сакавік 2020

У абласным этапе І рэспубліканскага конкурсу ўдзельнічала Смілавіцкая каманда «Іскрынкі»

Пухавіцкі раён гасцінна сустракаў 29 лютага ў Мар'інагорскай гімназіі ўдзельнікаў і гасцей абласнога этапу I Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Агеньчык запрашае сяброў!».

У апошні дзень фестывалю прайшоў агляд-конкурс каманд падтрымкі «Піянерскія іскры».

25 каманд з 20 раёнаў Мінскай вобласці прадставілі на конкурс танцавальна-спартыўныя праграмы, якія суправаджаліся скандаваннем лозунгаў, прамовак, дэвізаў, крычалак ідэалагічнай і патрыятычнай накіраванасці. Наш раён прадстаўляла каманда «Іскрынкі» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ім. Х. Суціна г. п. Смілавічы ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў. На такім конкурсе нашы маленькія «іскрынкі» былі ўпершыню. Да прызавога месца ім пакуль не хапіла вопыту, але яны з гонарам і годнасцю прадставілі Чэрвеньскі раён.

Чэрвеньскі раённы савет грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» (РС ГА «БРПА») дзякуе камандзе-удзельніцы, якія прадставілі Чэрвеньскі раён на фестывалі «Агеньчык запрашае сяброў!» - каманду «Васількі» (намінацыя «Сцяг-шоу») і каманду «Іскрынкі» (намінацыя «Піянерскія іскры»), а таксама іх кіраўнікоў – педагогаў дадатковай адукацыі Яніну Чмару і Маргарыту Багамазаву за якасную падрыхтоўку, творчы падыход і яркае выступленне!

Наперад да новых перамог!

Анастасія РУНЦО, старшыня Чэрвеньскага РС ГА «БРПА».

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць