На жаль, у сучасным свеце чалавека чакае мноства небяспек, і кожнаму проста неабходна ведаць, як паводзіць сябе ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, а самае галоўнае, як іх прадухіліць.
Фінальным акордам правядзення акцыі паслужыла 29 лютага сустрэча навучэнцаў з прадстаўнікамі ўсіх экстраных службаў раёна на базе
ГУ «Чэрвеньская агульнаадукацыйная школа № 4 г. Червеня».
Рабятам прадэманстравалі відэаролікі, прысвечаныя асновах бяспекі жыццядзейнасці, правялі з імі тэматычныя конкурсы і віктарыны, дзеці атрымалі прыемныя ўзнагароджаннi за свае веды.
Школьнікам ўдалося пагутарыць з супрацоўнікамі органаў па надзвычайных сітуацыях, аховы здароўя, ДАІ і газавай службы. Дзеці з вялікім задавальненнем азнаёміліся са змесцівам спецтранспарту экстраных службаў раёна, адчулі сябе ў ролі выратавальнікаў і зразумелі, як гэта складана кожную хвіліну быць на варце нашага спакою.
Не засталіся абыякавымі да пытання дзіцячай бяспекі і грамадскія аб'яднанні. ГА «Беларускі саюз жанчын» выступіў спонсарам падарункаў для дзяцей, якія прынялі ўдзел у акцыі.
У мэтах папярэджання надзвычайных сітуацый домаўладаннi жыхароў горада Чэрвеня наведалі члены назіральнай камісіі. Спецыялісты выдалі жыхарам рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, пагаварылі з імі аб бяспецы жыццядзейнасці.
Давайце ж разам працягнем рабіць сваё жыццё і жыццё нашых блізкіх бяспечней!!!
Сакратар раённай рабочай камісіі для каардынацыі дзейнасці назіральных камісій Лепеш Вікторыя

