Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Сакавік 2020

Акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» стартавала ў Чэрвеньскім раёне

У перыяд з 2 па 31 сакавіка будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Акцыя пройдзе ў 2 этапы.

На першым этапе работнікі Чэрвеньскага РАНС наведаюць установы адукацыі раёна і правядуць тэматычныя «Урокі бяспекі», падчас якіх раскажуць дзецям, якія надзвычайныя сітуацыі існуюць, і растлумачаць, як сябе паводзіць у выпадку іх узнікнення. Пасля заняткаў будуць праведзены практычныя адпрацоўкі планаў эвакуацыі.

У рамках другога этапу работнікі МНС правядуць прафілактычную працу з насельніцтвам.

Ад непрадбачаных сітуацый не застрахаваны ніхто. Менавіта таму ў выпадку ўзнікнення пажару або іншага НС неабходна дакладна ведаць, што рабіць, бо часцей за ўсё ўскладняюць стварыўшаяся становішча паніка і бяздумныя дзеянні.

Інспектар прапаганды Чэрвеньскага РАНС Немагай Алена

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць